Быў сабе круль з крулёвай, і мелі адну дачку вельмі харошую, і да яе сваталіся дванаццаць кавалераў[61], а тые кавалеры былі ўсе разбойнікі. Тые разбойнікі прасілі, каб калі-небудзь яна да іх прыйшла багата ўбранная. Аднаго разу, без ведама айца[62], яна сабралася дый пашла па той дарозе, па якой яны ёй наказалі. Ідзе яна дак ідзе лесам, аж у лесе стаіць палац[63]. Вайшла ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй[64] чалавечай, у другой хаце ўсё чалавечые голавы, ногі, рукі, у трэцяй ўсё тулубы[65] чалавечые, у чацвёртай самые боты[66] і чаравікі[67], у пятай адзеннё[68] суконнае і матэрыі, у шостай і у сёмай срэбро і брыльянты, а восьмая -- тая хата, гдзе жылі разбойнікі.
Хадзіла яна, хадзіла па ўсех пакоях, і як пачула[69] стук -- схавалася пад ложко. Сядзіць яна там аж ўходзяць тые дванаццаць разбойнікаў і прыводзяць с сабою неякую вельмі харошую і багатую панну: ўзялі яну разабралі[70] дагала, палажылі на калодку і зарэзалі, а после зачалі знімаць персцёнкі з рук, і з аднаго пальца ніяк[71] не маглі зняць. Адзін кажа, што аддайце мне гэты персцёнак. "Добра!" -- казалі ўсе. Ён узяў сакеру і як рубнуў, дак палец з персцёнкам паляцеў пад тое ложко, гдзе сядзела кралеўна. Разбойнік палез пад ложко шукаць[72] персцёнка; але як было цёмна, то не знайшоў персцёнка і адлажыў да заўтра.
Кралеўне аж млосно[73] зрабилася са страху, бо яна чула ўсю іх гутарку[74]. Яны гаварылі, каб як-небудзь звясці кралеўну да сябе ўбранную і после забіць. Доўго гулялі, пілі, елі разбойнікі, а як падышла поўнач, дак ўсе парасходзілісе: адзін пашоў у лес, другі пашоў на гасцінец[75], трэці на другі гасцінец, а рэшта[76] парасходзілісь ў усе стороны. Кралеўна, як яны павыходзілі, вылязла з-пад ложка дый пайшла проста дадому. Прыйшоўшы дадому, яна нічого нікому не казала, што бачыла, і лягла спакойна спаць.
На другі дзень рана расказала кралеўна аб усём свайму бацьку, і ён, канечна, захацеў іх палавіць. Аж таго самаго дня прыежджаюць усе тые разбойнікі на абед да караля. Доўго сядзелі тые разбойнікі, а после сталі абедаць. Як толькі зачалі есці, кралеўна зачала так расказваць: "Мне снілася сягодня, што пашла да вас ў госьці. Ішла я дак ішла той дарогай, якой вы мне наказалі, аж стаіць палац; ўхаджу я ў той палац, аж у першай хаце стаяць бочкі з кровёй чалавечай, у другой хаце голавы, ногі, рукі, у трэцім пакоі тулубы чалавечые, у чацвёртым пакоі самые боты і чаравікі, у пятым пакоі адзеннё суконнае і матэрыі, у шостым пакоі самае срэбро і брыльянты. А после пачула стук і схавалася пад ложко. Сядзела я там, сядзела, аж ўходзяць дванаццаць мущын і прывялі з сабою адну вельмі харошую і багатую панну; палажылі яну на калодку і зарэзалі. После пазнімалі персцёнкі з рук, але аднаго персцёнка ніяк не маглі зняць. Дак адзін разбойнік кажэ: аддайце мне гэты персцёнак, я яго зніму. Яны аддалі той персцёнак, і ён адрубаў яго з пальцам; але той палец паляцеў пад тое ложко, гдзе я сядзела".
Калі гэта расказвала кралеўна, разбойнікі ўсе пачырванелі[77] і дагадаліся, што кралеўна была ў іх і ўсё бачыла. После кралеўна выняла персцёнак з пальцам з кішэні[78] і сказала: "Гэта, што я гаварыла, мне не снілося, але было праўда!" Тые разбойнікі, бачучы, што будзе кепско[79], з-за стала дый у ногі[80] праз окна; але там сядзелі прыгатаваные людзі, каторые іх усіх палавілі, павязалі і прывялі да караля. Кароль зараз казаў прыгатаваць железные бораны ўсіх дванаццаць разбойникаў парасцягаць; а кралеўну аддаў замуж за аднаго вялікаго кралевіча. Вяселля было гучнае[81], а па вяселлі паехалі да таго палацу, гдзе жылі разбойнікі, і пазабіралі ўсё багацтва і, прыехаўшы назад, далі бал, на каторым і я быў, мед-піво піў, па барадзе цякло, ў роце не было.
Мудрая девица и семь разбойников
No 345 [82]
Жил-был крестьянин, у него было два сына: меньшой был в дороге, старшой при доме. Стал отец помирать и оставил сыну при доме все наследство, а другому ничего не дал; думал, что брат брата не изобидит. Как отец-то помер, старшой сын его похоронил и все наследство у себя удержал. Вот приезжает другой сын и горько плачет, что не застал отца в живых. Старшой ему и говорит: "Отец мне все одному оставил!" И детей-то у него не было, а у меньшого был сын родной да дочь-приемыш.
Вот старшой получил все наследство, разбогател и стал торговать дорогими товарами; а меньшой был беден, рубил в лесу дрова да возил на рынок. Соседи, жалея его бедность, собрались и дают ему денег, чтобы он хоть мелочью торговал. Бедняк боится, говорит им: "Нет, добрые люди, не возьму я ваши деньги; неравно проторгуюсь -- чем я вам долг заплачу?" И уговорились двое соседей как-нибудь ухитриться да дать ему денег. Вот как поехал бедный за дровами, один из них настиг его окольной дорогой и говорит: "Поехал я, братец, в дальний путь; на дороге отдал мне должник триста рублей -- не знаю, куда их девать! Домой ворочаться не хочется; возьми, пожалуй, мои деньги, похрани у себя, а лучше-ка торгуй на них; я приеду не скоро; после выплатишь мне понемножку".
Бедный взял деньги, привез домой и боится, как бы их не потерять, как бы жена не нашла да не издержала заместо своих. Думал-думал, и спрятал в малёнку[83] с золой, а сам ушел со двора. Приехали без него меновщики -- вот что скупают золу да меняют ее на товар. Баба взяла и отдала им эту малёнку с золой. Вернулся домой муж, видит, что малёнки нет, спрашивает: "Где зола?" Жена отвечает: "Я ее продала меновщикам". Вот он испугался, тоскует и горюет, а только все молчит. Видит жена, что он печален; приступила к нему: "Что за напасть с тобой случилась? Отчего так печален?" Он и признался, что в золе были спрятаны у него чужие деньги; рассердилась баба -- и рвет, и мечет, и слезами заливается: "Зачем ты мне не поверил? Я б получше твоего припрятала!"